A+ A A-


Трамп сустрэўся з Кім Чэн Ынам

Оцените материал
(8 голосов)

А вось і вынікі гіістарычнай сустрэчы ў Сінгапуры (дакумент, падпісаны Трампам і Кім Чэн Ынам):

1. Злучаныя Штаты і КНДР абавязваюцца ўсталяваць новыя адносіны паміж ЗША і КНДР у адпаведнасці з жаданьнем народаў дзьвюх краін па забеспячэньню міру і росквіту.

2. Злучаныя Штаты і КНДР аб'яднаюць свае намаганьні па стварэньні трывалага і стабільнага мірнага рэжыму на Карэйскай паўвыспе.

3. КНДР, пацьвярджаючы Панмынчжонскую дэклярацыю ад 27 красавіка 2018 г, бярэ на сябе абавязак працаваць у напрамку поўнай дэнуклеярызацыі Карэйскай паўвыспы.

4. Злучаныя Штаты і КНДР будуць працаваць па выяўленьні парэшткаў забітых і зьніклых бязь вестак і неадкладна перадаваць на радзіму тых, хто будзе вызначаным.

Чаго можна чакаць ад гэтага дакументу? А чаго можна было чакаць ад гэтай раптоўнай сустрэчы, удзельнікі якой ня проста з розных краін і сістэмаў - яны з розных галяктыкаў.

А асабліва міла гучыць пункт 3 - калі ўлічваць, што для Паўночнай Карэі "поўная дэнуклеярызацыя" - гэта прыбраньне амерыканскага ядравага парасоніку, што прыкрывае Паўднёвую Карэю (ды й Японію), а таксама амерыканскага вайсковага кантынгенту (60 тыс. чал.). Дык канечне, яны будуць працаваць у гэтым напрамку!

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.