A+ A A-


Міністр замежных спраў Літвы павіншаваў беларусаў са 100-годдзем БНР (відэа)

Оцените материал
(10 голосов)
Лінас Лінкявічус Лінас Лінкявічус

Міністр замежных спраў Літвы  павіншаваў беларусаў са 100-годдзем абвяшчэння Незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.


Свой зварот Лінас Лінкявічус прамовіў па-беларуску:

«Акт незалежнасці 25 сакавіка паказаў ясны намер беларускага народу жыць самастойна, захоўваць свае звычаі і мову. Толькі стварыўшы нацыянальную дзяржаву, народ можа быць спакойным за сваю будучыню, бо гэта гарантыя выжывання, паўнавартаснага развіцця.

Лічу, што абвяшчэнне незалежнасці ў 1918 годзе дапаможа вам і сёння захаваць беларускую тоеснасць і ганарыцца ёй. Літва як найбліжэйшая суседка зацікаўленая ў будучыні Беларусі як незалежнай дзяржавы, якая прытрымліваецца еўрапейскіх нормаў і каштоўнасцяў.

За нашу і вашу свабоду!»

 

Да віншаванняў далучаюцца  Вітаўтас Ландсбергіс, Вітаўтас Раджвілас, Андрус ТапінасУладзімір Ярмоленка.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.