Logo
 Версия для печати

ЕС чакае ад уладаў Беларусі вызвалення ўсіх затрыманых у Дзень Волі

Оцените материал
(13 голосов)

Дэмакратычныя прынцыпы і фундаментальныя свабоды выказвання, сходаў, асацыяцый і СМІ павінны цалкам выконвацца ў любым дэмакратычным грамадстве.


Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Маі Качыянчыч з нагоды падзей, звязаных са святкаваннем Дня Волі ў Беларусі."25 сакавіка Беларусь адзначыла Дзень Волі ў азнаменаванне стагоддзя абвяшчэння сваёй незалежнасці. У той час як дазвол правесці святочнае мерапрыемства быў ацэнены як належыць, заяўка на правядзенне шэсця была адхіленая, і рэакцыя ўладаў Беларусі была непрапарцыйнай", — заявіла Качыянчыч.

Еўрасаюз, адзначыла яна, чакае, што нядаўна арыштаваныя грамадзяне, якія ўсё яшчэ знаходзяцца пад вартай, будуць неадкладна вызваленыя.

"Крокі Беларусі да забеспячэння ўсеагульных фундаментальных свабод, вяршэнства права і правоў чалавека па-ранейшаму будуць асновай у фарміраванні будучых адносін Еўрапейскага саюза з гэтай краінай", — падкрэсліла прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

Паводле звестак праваабаронцаў, 25 сакавіка супрацоўнікі органаў унутраных спраў затрымалі не менш як 110 чалавек. Група апазіцыйных палітыкаў і грамадскіх актывістаў таксама былі затрыманыя прэвентыўна, за некалькі дзён да святкавання. Большасць з затрыманых былі адпушчаныя вечарам 25 сакавіка. У дачыненні як мінімум 12 чалавек у Мінску складзеныя пратаколы па арт. 23.34 КоАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў), яны могуць быць арыштаваныя. Судовыя працэсы таксама праходзяць у рэгіёнах.

Дзень Волі апазіцыя штогод адзначае ў гонар абвешчанай 25 сакавіка 2018 года Беларускай Народнай Рэспублікі. Афіцыйныя ўлады гэтую гістарычную дату ігнаруюць.