Прэс-канферэнцыя кампаніі назірання «Права выбару-2018» адбудзецца 19 студзеня 2018 года а 10-й гадзіне ў офісе Руху «За Свабоду» (г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 85В оф.90, уваход з вуліцы).
Прэс-канферэнцыя будзе прысвечана падвядзенню вынікаў рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, а таксама фармаванню ўчастковых выбарчых камісій.
У прэс-канферэнцыі прымуць удзел нацыянальны каардынатар кампаніі «Права выбару-2018» Алесь Сілкоў, прэс-сакратар Ігар Барысаў, метадыст-аналітык Леў Марголін, а таксама старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.