A+ A A-


Віншуем з Днём Незалежнасці! (фота)

Оцените материал
(14 голосов)

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце.



Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце абвясціла «поўны дзяржаўны суверэнітэт Беларускай ССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі ў замежных стасунках».

З гэтага дня пачаўся адлік новай гісторыі краіны. 27 ліпеня было абвешчанае Днём Незалежнасці.

25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю 1978 года. Новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынятая 15 сакавіка 1994 года.

Афіцыйныя ўлады скасавалі свята пасля рэферэндуму 1996 года, на якім Лукашэнка атрымаў неабмежаваныя паўнамоцтвы. Дзень Незалежнасці пачалі адзначаць у гадавіну вызвалення Менску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня. 

Дэмакратычная грамадскасць, як і раней, адзначае Дзень Незалежнасці менавіта 27 ліпеня.

На фота – старонкі Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце 1990 года.

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.