A+ A A-


У Менску адкрылі памятны знак у гонар братоў Луцкевічаў (фотарэпартаж)

Оцените материал
(10 голосов)

Урачыстае адкрыццё памятнага знака ў гонар ідэолагаў беларускай дзяржаўнасці Антона і Івана Луцкевічаў адбылося у менскім парку імя Янкі Купалы 13 сакавіка.


Удзел у адкрыцці памятнага знака ўзялі лідэры правацэнтрыстаў Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Юрась Губарэвіч, кіраўнікі апазіцыйных партый і грамадскіх арганізацый, навукоўцы і дзеячы культуры.  

Антон і Іван Луцкевічы ўваходзілі ў першую Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. Антон Луцкевіч быў адным з ініцыятараў Трэцяй Устаўной граматы БНР ад 25 сакавіка 1918 году, паводле якой дзяржава абвясціла сваю незалежнасць.

Адкрыццё памятнага знака стала першым з серыі мерапрыемстваў да 100-годдзя БНР. Наступным будзе адкрыццё 15 сакавіка выставы ў Нацыянальным гістарычным музеі. Кульмінацыяй стануць святочны канцэрт і мітынг каля Опернага тэатра 25 сакавіка. Гэтыя мерапрыемствы санкцыянаваныя Менгарвыканкамам.

Фотарэпартаж Генадзя Верацінскага

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.