Віктар Кулак – адзін з новых сябраў АГП, прыйшоў да нас пад час гэтай кампаніі. Верш “Вялікае Княства” – гэта яго першыя крокі ў паэзіі. Падвышэнне нацыянальнай свядомасці і грамадзянскай адказнасці расце, чаму мы вельмі рады і дзелімся з вамі.
- Гэты верш я напісаў па натхненьню, - расказвае Віктар. - Ішоў па Нямізе, і ў маёй галаве пачалі складвацца радкі, якія я потым проста занатаваў дома. Я ўвогуле люблю гісторыю. Калі мне задаюць пытаньне, чаму я нешта раблю для Беларусі, то мой адказ такі: а як можна зьмірыцца з тым, што беларуская літаратура выдаецца па 1000 асобнікаў, а расейская – значна больш? Напрыклад, народны паэт Ніл Сымонавіч Гілевіч выдае свае творы за сваю невялікую пенсію.
Нашыя дзеяньні зараз – гэта праца на будучыню. Таму я прыйшоў у Аб’яднаную грамадзянскую партыю, прыняў удзел ў назіранні, але пра гэта трэба асобна расказваць.
І ўвогуле,калі ты нешта робіш,то гэта значна падвышае самаацэнку.
Верш чытае Вольга Маёрава.
Аператар, відэамантаж: Генадзь Верацінскі