A+ A A-


Створаны аргкамітэт па святкаванні Дня Волі-102

Оцените материал
(2 голосов)

Лідэры Аб’яднанай Грамадзянскай партыі (Мікалай Казлоў), Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) (Ігар Барысаў), Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі (Віталь Рымашэўскі), а таксама “Руху “За Свабоду” (Юрый Губарэвіч) абвесцілі аб пачатку арганізацыйнай працы па святкаванні Дня Волі-102.


У аргкамітэце далі станоўчую ацэнку супрацы дадзеных арганізацый пры арганізацыі Дня Волі ў Кіеўскім скверы ў 2019 годзе.

Аргкамітэт заяўляе, што адкрыты да супрацы з іншымі палітычнымі і грамадскімі арганізацыямі і заклікае далучацца як да яго, так і да каардынацыі сумесных дзеянняў.

У адпаведнасці з планамі аргкамітэта святкаванне Дня Волі распачнецца 22 сакавіка з канцэрта-мітынга ў сталіцы, працягнецца 23 сакавіка ўскладаннем кветак ля памятнага знака прэм’ер-міністру БНР, аўтару ІІІ Устаўной Граматы аб незалежнасці Беларусі Антону Луцкевічу ў мінскім скверы імя Янкі Купалы, працягнецца 24 сакавіка лакальнымі імпрэзамі на сядзібах арганізацый і ў кавярнях Мінска, а кульмінацыяй святкавання стане квэст 25 сакавіка “Дзе мой аўтазак?”

Арганізатары заяўляюць, што папярэднічаць правядзенню мерапрыемства будзе сбор сродкаў. Нумары рахункаў, а таксама платформы, на якіх можна будзе збіраць сродкі для арганізацыі святкавання Дня Волі-102 будуць паведамлены ў бліжэйшы час.

Да гэтага моманту перадаць сродкі на арганізацыю мерапрыемстваў можна будзе праз лідэраў узгаданых палітычных арганізацый.

 

Прэс-служба Дня Волі-102

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.