A+ A A-


Салігорцы склалі «Топ-7 фігураў беларускіх палітыкаў»

Оцените материал
(1 Голосовать)

Інтэрнет-выданне saligorsk.org  вызначыла сямерку беларускіх палітычных дзеячоў, якім, па меркаванні  рэдакцыі, было б не сорамна паказаць свой торс. 

Палітыкаў ацэньваюць не толькі па дзеянням, адукацыі ці праграмам. Як публічныя асобы яны цікавяць і знешнасцю. Дадатковую папулярнасць можна атрымаць праз рысы твара, добрую фізічную форму. Апошняя, часта, робіцца больш абмяркоўваемай за праграмы і лозунгі.

Далёка хадзіць не трэба - у суседняй Расіі фотаздымкі Пуціна з голым торсам прыцягнулі ўвагу многіх жанчынаў, хоць і сталі нагодай насмешак з боку ліберальнай часткі грамадства.  Але і сама ліберальная апазіцыя яшчэ нядаўна мела свайго сэкс-сымбаля - Барыс Нямцоў не грэбаваў паказаць падкачаны торс. Дэманстравалі фізічныя кандыцыі  Барак Абама, Нікаля Сарказі, прынц Гары ці Арсень Яцэнюк.



А што беларускія палітыкі?
Мы склалі ўмоўны топ дзеячоў, якім было б не сорамна паказаць торс.


1. Анатоль Лябедзька, 51 год. Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі

Нягледзячы на свой узрост, палітык мае падцягнутую фігуру. Ён рэгулярна грае ў футбол, займаецца спортам. Многія памятаюць, што кажучы пра побыт у турме КДБ, Анатоль часта казаў і пра фізічныя практыкаванні - палітык адціскаўся па 500 разоў на дзень.

2. Алесь Лагвінец, 41 год. Намесьнік старшыні Руха “За свабоду”

Алесь, як і Анатоль Лябедзька, таксама вялікі аматар футбола. Заўважаны і за заняткамі іншымі відамі спорта.

3. Міхась Пашкевіч, 27 год. кампанія “Гавары праўду”

Міхась бярэ ўзростам,ён маладзейшы ледзь не ўдвая за лідараў спісу. Тым ня менш, паглядзіце на ягоныя рукі -  малады палітык апроч абароны Смалявічаў ад кітайцаў, відаць, сур’ёзна займаецца спортам. Кажуць, гіры і прабежкі дазваляюць яму быць у такой добрай форме.


4. Уладзімір Някляеў, 66 год, лідар  кампаніі “Гавары праўду”

Так, сапраўды, яму 66 год. Палітык-паэт выглядае фэнаменальна добра для такога ўзроста. На жаль, пра сакрэты такога выгляду Някляеў маўчыць.

 

5. Мікалай Статкевіч, 56 год. Кандыдат у прэзыдэнты, палітвязень

Палкоўнік Мікалай Статкевіч усё жыцьцё займаецца спортам. Дарэчы, і ў лістах з турмы рэгулярна можна прачытаць пра фізічныя практыкаванні палітыка. 


6. Павал Севярынец, 35 год, Беларуская Хрысьціянская дэмакратыя

“Наша Ніва” ужо называла Паўла Севярынца адным з самых сэксуальных беларускамоўных беларусаў.

А зараз прысуджаны да “хіміі” лідар хадэкаў часу не губляе - на фота Глеба Лабадзенкі бачна, Павал актыўна займаецца спортам. Сядзець яму засталося больш за год, а гэта значыць, што з пятай пазыцыі ён можа лёгка перамясьціцца на першае.

 

7. Яраслаў Раманчук, 47 год

Хоць палітыкам сёньня яго назваць цяжка, яшчэ нядаўна ён быў намесьнік старшыні АГП ды балатаваўся ў прэзыдэнты. Яраслаў рэгулярна займаецца спортам і грае ў футбол.

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.