A+ A A-


Раманоўскі: Абаронім Курапаты разам!

Оцените материал
(5 голосов)

Унёсак у гэтую справу жыхароў рэгіёнаў можа быць надзвычай важкім, лічыць старшыня камісіі АГП па па рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсій.

На працягу ўсяго лета штоаўторак з 18-й гадзіны ў Курапатах ладзіцца акцыя «Талака-2014».

Арганізацыяй мерапрыемстваў займаецца грамадская ініцыятыва «За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты».

Па словах старшыні камісіі АГП па рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсій і кіраўніка Савета Мінскага аддзялення міжнароднага таварыства «Мемарыял» Уладзіміра Раманоўскага, «працы запланавана вельмі шмат – непрыбранымі застаюцца каля 10 гектараў Курапатаў. Валанцёры прыбіраюць смецце, расчышчаюць дзікія параслі хмызняку».

«Я запрашаю ўсіх неабыякавых людзей прыняць удзел у гэтай пачэснай справе, – кажа Уладзімір Раманоўскі. – А таксама звяртаюся да сяброў партыі, якія прадстаўляюць рэгіёны, каб яны далучаліся да нашай акцыі і зрабілі свой унёсак, напрыклад, устанавілі крыжы ці нейкія знакі ў памяць аб людзях, якія жылі ў іх мясцінах і загінулі падчас рэпрэсій. Думаю, месцы пахаванняў вызначыць не складана нават па тых жа Кнігах Памяці, якія ёсць у рэгіёнах.

Не дарма ж адным з пасылаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі з'яўляецца грамадзянскасць людзей, ўзняцце іх культуры да ўзроўню гістарычнай памяці. І гэта праграмныя рэчы ў рамках палітыкі партыі: ад сістэмы адукацыі да канкрэтных мерапрыемстваў, звязаных з забеспячэннем помнікаў гісторыі».

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.