Свае спачуванні краіне, дзе ўчора ўвечары адбыўся тэракт, выказалі Анатоль Лябедзька, Юрась Губарэвіч, Віталь Рымашэўскі, сябры і спікеры Аб’яднанай грамадзянскай партыі, БХД і руху «За Свабоду».
У ноч з 14 на 15 ліпеня на святкаванні Дня Бастыліі ў Ніцы быў здзейснены тэракт. Паводле апошніх звестак, яго ахвярамі сталі 84 чалавекі, у тым ліку дзеці. 18 чалавек знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане. Не менш за 150 параненых, у бальніцах – 54 дзіцяці.
Фотарэпартаж Генадзя Верацінскага