Сумеснае паседжанне Гомельскіх гарсавета дэпутатаў і гарвыканкама па пытанні стварэння гарадской выбарчай камісіі адбылося 22 лістапада.
З 18 прапанаваных для разгляду кандыдатур у склад камісіі былі абраныя 13 сябраў.
Як паведаміў сайту кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" гомельскі сябра АГП, праваабаронца Леанід Судаленка, не прайшоў у склад камісіі і вылучэнец Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Няпомняшчых. Супраць ягонай кандыдатуры прагаласавала 9 чалавек.
Таксама пры персанальным абмеркаванні ўзніклі заўвагі па кандыдатуры прадстаўніка Партыі левых “Справядлівы Свет” Валерыя Клімава, якія тычыліся парушэння парадку падачы пратакола аб вылучэнні, і як вынік: “за” – 2, “супраць” – 11.
“Гарадскі выбаркам ў Гомелі "выбралі" з самых – самых. Аддзяленне Фонда міру прадставіць у камісіі Уладзімір Восараў, БРСМ – Кацярына Макарэвіч, Партыю працы і справядлівасці – Алена Маставенка, сацыял-дэмакратаў – Рыгор Туравец і ад аддзялення Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі была абраная Маргарыта Хадзічэнка”, – агучыў вынікі пасяджэння Леанід Судаленка.
Па словах чыноўніцы, якая прадстаўляла абраныя кандыдатуры, усе яны маюць аўтарытэт і адпаведны вопыт, а калі ён і невялікі, дык – вельмі актыўныя ў жыцці.