A+ A A-


Фінальная праграма «Свята Незалежнасці» ў Мінску

Оцените материал
(10 голосов)

25 сакавіка ў Мінску на плошчы каля Вялікага тэатра оперы і балета адбудзецца маштабны фестываль да 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі “Свята Незалежнасці”. Мерапрыемства афіцыйна дазволена Мінгарвыканкамам.


Поўная праграма і ўсе падрабязнасці на bnr100.by.

Афіцыйны хэштэг свята #БНР100.

 

Сцэна

13.00 — збор на пляцоўцы Свята.

13.00 - 14.00 — выступы гуртоў Amaroka і “Мутнаевока”, інтэрактыў ад хадулістаў вулічнага тэатру "Вір".

14.00 — урачыстае адкрыццё.

14.00 - 15.00 — урачыстая частка з зачытваннем 3-й Устаўной граматы, віншавальнымі выступамі запрошаных гасцей, тэатральна-музычнай праграмай, выступамі мужчынскага хора “Headspring”, спявачкі Таццяны Грыневіч.


Вядучыя ўрачыстай часткі — Зінаіда Бандарэнка і Усевалад Сцебурака.

 

15.00 - 18.50 — музычна-віншавальная праграма з выступамі гуртоў і выканаўцаў: Akute, РСП, Юрый Стыльскі (гурт “Дай Дарогу!”), Ігар Варашкевіч (гурт “Крама”), Dzieciuki, Кася Камоцкая (гурт “Новае Неба”), Пётр Клюеў (гурт “ЛСП”), Павел Аракелян, Адэля Вольская і гурт-сюрпрыз.


Таксама ў гэтай частцы праграмы:

— віншавальныя выступы вядомых грамадскіх актывістаў, творчых асобаў, прадстаўнікоў СМІ, замежных гасцей, спонсараў і партнёраў Свята;
— Спеўны сход з Сержуком Доўгушавым — сумеснае выкананне беларускіх гімнаў і песень пачатку XX стагоддзя;
— прэзентацыя новай песні Лявона Вольскага “Героі не паміраюць”, адмыслова напісанай да 100-годдзя БНР;
— розыгрыш падарункаў ад Naviny.by, крамы “Мой модны кут”, кампаніі “Цесляры”, гульнявой прасторы Quvalda, каталога беларускамоўнага бізнесу і паслугаў “Свае.бел”, крамы Symbal.by.


Вядучыя — Аляксей Сапрыкін і Юлія Шаўчук.

18.50 - 19.00 — віншаванні ад арганізатараў Свята, супольнае ўрачыстае выкананне гімна “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”.

Пляцоўкі на тэрыторыі Свята

На працягу ўсяго мерапрыемства з 13.00 да 19.00 працуюць чатыры тэматычныя пляцоўкі:

Вуліца БНР — прэзентацыйныя стэнды, забавы, падарункі і розныя актыўнасці ад Партыі БНФ, Руху “За свабоду”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), пляцоўкі “Арт Сядзіба”, Задзіночання беларускіх студэнтаў, платформы Talaka.by і інфармацыйнай кампаніі “БелаПАН”.

Кірмаш БНР — сувеніры і падарункі ў нацыянальным стылі ад крамаў Symbal.by, Lstr.by, Imbryk.by, Belarusam.by, “Мой модны кут”, беларускамоўная літаратура ад выдавецтваў “Arche”, “Логвінаў”, “Кнігазбор”, “Галіяфы”, “Янушкевіч”, “Тэхналогія”, разнастайная сувенірная прадукцыя да 100-годдзя БНР ад рамеснікаў і розных вытворцаў.

Таксама на гэтай пляцоўцы забавы “Віртуальная рэальнасць”, гравітацыйны пазл “БНР 100”, манетны атракцыён з клішэ “БНР 100”, дзе кожны зможа самастойна выкаваць сувенірную манету ад гульнявой прасторы Quvalda.

Цягам усяго свята крама “Мой модны кут” праводзіць латарэю-разыгранку з падарункамі, квэст на тэму "НЕ Кароткая гісторыя БНР", будзе працаваць кропка з аквагрымам.

Дзеткі БНР — адмысловую дзіцячую пляцоўку на Свяце ладзіць адукацыйны цэнтр "Крочым разам". На ёй вы пройдзеце па шляхах гісторыі ў гульнях і майстар-класах.


Расклад мерапрыемстваў на пляцоўцы:

14.00 — рухомая гульня “Прыемна пазнаёміцца”,
14.20 — майстар-клас “Герб зямлі маёй Пагоня”. Кожны ўдзельнік зробіць сабе невялікі сцяг з нацыянальным сімвалам — гербам “Пагоня”,
15.00 — рухомая гульня “Цмок”,
15.20 — майстар-клас “Краіна БНР”. Будуем (пакуль папяровую) краіну разам! І расфарбоўваем яе ва ўлюбеныя колеры,
16.00 — рухомая гульня “Рыцарскі турнір”,
16.20 — майстар-клас “Меч князя Вячкі”. Кожны ўдзельнік зробіць сабе рыцарскі меч. 17.00 — рухомая гульня “Мая палеская бабуля”.
17.20 — майстар-клас “Краіна мрояў”. Малюем каляровым пяском абрысы нашай Бацькаўшчыны.


Таксама ў асобным шатры "Маці і дзіця" можна пакарміць і пераапрануць немаўля.

 

Ежа БНР — вулічныя кропкі харчавання з гарачымі напоямі, кавай, гарбатай, фуд-кортамі, беларускімі стравамі ад “Bulba Frites”, “e-Draniki”, “Flash Royal”, “Don Rico”, “Coffee Wanted”, “Coffedream”, “Бочка”, “Максхот”, “Smart-Coffee” ды іншых.


Конкурс!
На працягу ўсяго Свята публікуйце фотаздымкі з тэгамі #БНР100 і #naviny ў вашых сацыяльных сетках і атрымлівайце падарункі ад Naviny.by і партнёраў фестывалю.

Уваход на мерапрыемства вольны. Падтрымаць падрыхтоўку “Свята Незалежнасці” ў Мінску і іншых кутках Беларусі варта на Talaka.by.

Фірмовы стыль Свята і 100-годдзя БНР можна спампаваць тут: https://goo.gl/zZBJhq.

Афіцыйны сайт мерапрыемства: bnr100.by.

 

Падзеі ў сацыяльных сетках:
https://vk.com/bnr100minsk
https://www.facebook.com/events/208650129719570/


Дата правядзення: 25 сакавіка 2018 года.


Месца: плошча Парыжскай Камуны, 1 (пляцоўка каля Вялікага тэатра оперы і балета).


Час мерапрыемства: 13.00 - 19.00.


Выкарыстанне нацыянальнай сімволікі Беларусі і гістарычнай сімволікі БНР узгодненыя з Мінгарвыканкамам і ГУУС.

Дазвол Мінгарвыканкама аб правядзенні масавага мерапрыемства №1/2-22/1935 ад 01.03.2018.

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.