A+ A A-


Зварот па Курапатах будзе накiраваны Меркель, Курцу i Нетаньяху

Оцените материал
(13 голосов)

Зварот грамадскіх дзеячаў i палітыкаў Беларусі да прэзідэнтаў ФРГ, Аўстрыі, Польшчы, Ізраіля па Курапатах будзе накіраваны Ангеле Меркель, Себасцьяну Курцу i Беньяміну Нетаньяху.  

Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку лідэр АГП Анатоль Лябедзька

«Дамовіліся з кіраўніцтвам Еўрапейскай народнай партыі, што зварот грамадскіх дзеячаў i палітыкаў Беларусі да прэзідэнтаў ФРГ, Аўстрыі, Польшчы, Ізраіля па Курапатах будзе накіраваны Меркель, Курцу i Нетаньяху. 

Так што, верагоднасць таго, што кіраўнікі афіцыйных дэлегацый з вышэй адзначаных краін завітаюць не толькі ў Трасцянец, але і ў Курапаты, істотна падвышаецца. Хоць нешта мне падказвае, што белулады зробяць усе, каб гэтага не было.

Тое, што зараз адбываецца ў Курапатах агiдна, але разам з тым есць магчымасць прыдаць тэме моцнае гучанне не толькі ўнутры краіны, але і за межамі Беларусі. Гэта стварае дадатковы моцны ціск на улады, каб там у хуткім часе паўстаў нацыянальны акропаль».

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.