A+ A A-


Ці будзе новая крымінальная справа?

Оцените материал
(1 Голосовать)

41 фотаальбом са здымкамі прызёраў мінулагодняга конкурсу «Belarus Press Photo» былі канфіскаваныя 12 лістапада 2012 года на памежным пераходзе «Каменны лог», на мяжы з Літвой, у беларускіх фатографаў Аляксандра Васюковіча і Юліі Дарашкевіч. У канцы лістапада Ашмянскае аддзяленне мытні праінфармавала Васюковіча, што друкаваная прадукцыя прызнаецца незаконнай і падлягае знішчэнню. Потым было вырашана не знішчаць альбомы, але іх не вярнулі фатографам, а перадалі ў КДБ.

Цяпер альбомы прайшлі «экспертызу», у якой на замову спецслужбы паўдзельнічалі ідэолагі Гродзенскага аблвыканкама і супрацоўнікі Гродзенскага ўніверсітэта.

Вердыкт - ў альбомах утрымліваюцца «наўмысна скажоныя, не адпаведныя рэчаіснасці выдумкі пра жыццядзейнасць Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых сферах, якія прыніжаюць нацыянальны гонар і годнасць грамадзян Беларусі.

Падборка матэрыялаў альбома ў сукупнасці адлюстроўвае толькі негатыўныя аспекты жыццядзейнасці беларускага народа… змяншае аўтарытэт дзяржаўнай улады, падрывае давер да органаў улады з боку замежных дзяржаў, замежных або міжнародных арганізацый».

У адпаведнасці з арт. 1 Закона РБ «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму, дзейнасць грамадзян па здзяйсненні дзеянняў, скіраваных на прыніжэнне нацыянальнага гонару і годнасці з’яўляецца экстрэмісцкай».
17 красавіка ці не станем мы сведкамі новай крымінальнай справы?

З такім пытаннем карэспандэнт ucpb.org звярнуўся да лідэра АГП Анатоля Лябедзькі.

"У 2011-12 гадах верагоднасць такога сцэнара была дастаткова высокая, -­ адзначыў Анатоль Лябедзька. - Сёння ж Чырвоны дом пазбаўляецца кепскіх палітычных актываў. Таму гэтая інфармацыя хутчэй псіхалагічнага, чым крымінальнага ўздзеяння. Уладам выгадна, каб у грамадстве панаваў страх, але каб яго нельга было напрасткі звязаць з дзеяннямі ўладных структур. Таму думаю, што гэты працэс стане хутчэй дэманстрацыяй таго, што cілавікі дыхаюць у карак, глядзяць у замочную свідравіну, адным словам – трымаюць руку на пульсе. Жорсткага прысуду я не чакаю".

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.