A+ A A-


Рашэнне беларускага пытання – у Менску, а не ў Маскве ці Бруселі (фота)

Оцените материал
(15 голосов)

7 ліпеня адбылася гадзінная сустрэча лідэраў правацэнтрысцкай кааліцыі Анатоля Лябедзькі, Юрася Губарэвіча і Віталя Рымашэўскага з чальцамі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якія уваходзяць у Еўрапейскую народную партыю. На сустрэчы прысутнічалі кангрэсмены ЗША і парламентарыі з Канады.

«Мы задаволеныя сустрэчай, – паведаміў у кароткай размове з карэспандэнтам ucpb.org Анатоль Лябедзька. – У нас былі два пасланні. Праграма-мінімум – яна скіраваная на кансалідацыю і аб’яднанне намаганняў на прыняцце рэзалюцыі Крысціяна Хольма. Гэта фармат хатняга задання для беларускіх ўладаў. Пасланне ўтрымлівае і тэму свабодных сумленных выбараў, і свабоду для медыя, і вызваленне палітычных вязняў. Зараз гэта актуальна, паколькі пасланцы аўтарытарных краін маюць высокую дысцыпліну і кансалідаванасць. Цяпер трэба аб’яднаць тых, хто падтрымлівае прыхільнікаў перамен у Беларусі.

Другое пасланне – новая Беларусь. Беларусь, у якой праходзяць незваротныя рэформы – сістэмныя, структурныя, як эканамічныя, так і палітычныя. Было шмат пытанняў, якія датычылі, напрыклад, санкцый і крэдытаў. Наш адказ кароткі, але ясны і зразумелы: зранку – свабодныя сумленныя выбары, увечары – крэдыты ці няма рэпрэсій – няма і санкцый.

Гэтая сустрэча яшчэ раз прадэманстравала, што правацэнтрысцкая кааліцыя мае падтрымку і апірышча ў Еўрапейскай народнай партыі. Закончыў я словамі, што рашэнне беларускага пытання знаходзіцца ў Менску, а не ў Бруселі ці Маскве. Усё залежыць ад нас. Сюды не прыедзе брыгада будаўнікоў светлай будучыні для беларусаў ні з Чэхіі, ні з Польшчы, ні з Літвы. Гэта наша адказнасць. Але тое, што сёння нам патрэбна – гэта салідарнасць. А ў салідарнасці няма межаў».

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.