A+ A A-


Правацэнтрысты ўмацоўваюць пазіцыі ў Варшаве

Оцените материал
(12 голосов)

Беларускія правацэнтрысты маюць намер падпісаць пагадненне аб супрацы з Грамадзянскай платформай.


На здымку: Віталь Рымашэўскі, Юрый Губарэвіч, Алесь Зарэмбюк, Гжэгаж Схетына, Анатоль Лябедзька, Роберт Тышкевіч

Сітуацыю пракаментаваў сайту ucpb.org лідэр АГП Анатоль Лябедзька:

«Польшча для Беларусі вельмі важная краіна. Па-першае, вялікая колькасць беларусаў спрабуе знайсці там працу. За апошнія тры гады колькасць тых, хто легалізаваўся ў Польшчы ўзрасла ў тры разы. Гэта азначае, што нам трэба думаць пра беларусаў, якія, хай и часова, жывуць там. Вялікая колькасць людзей спрабуе атрымаць адукацыю ў польскіх універсітэтах – больш пяці тысяч чалавек. Гэта таксама вялікая колькасць нашых суайчыннікаў. І нам патрэбны партнёры, з якімі мы будзем гаварыць пра гэтыя пытанні: працаўладкавання, навучання, праекты і супрацу з Беларуссю. Акрамя гэтага, ёсць пытанне “Белсату”, “Радыё Рацыя”, іншых інфармацыйных праектаў, якія сёння маюць падтрымку ад урада Польшчы, а што будзе заўтра невядома.

Таму мы хочам перавесці камунікацыі, кантакты з адной з вядучых палітычных сілаў Польшчы ў фармат прававога афармлення для таго, каб разам быць мацней”.

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.