A+ A A-


Лябедзька прапанаваў стварыць міжнародны трыбунал па зьніклых

Оцените материал
(4 голосов)

Прапанова заснаваць міжнародны суд, які разгледзеў бы факты зьнікненьняў апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі, прагучала падчас вечарыны памяці Віктара Ганчара.

Былы старшыня ЦВК, дэпутат Вярхоўнага Савета і віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Віктар Ганчар зьнік разам зь бізнэсоўцам Анатолем Красоўскім16 верасьня 1999 году. На той момант зьніклым лічыўся і экс-міністар унутраных спраў БеларусіЮры Захаранка. У датычнасьці да гэтых зьнікненьняў, дагэтуль афіцыйна так і не расьсьледаваных, апазыцыя і міжнародныя арганізацыі падазраюць беларускія ўлады.

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прапанаваў стварыць міжнародны трыбунал, які заняўся б выпадкамі зьніклых беларускіх палітыкаў, каб гэтая тэма не сышла з палітычнага парадку дня.

Паводле Лябедзькі, яшчэ жывыя сьведкі тых падзеяў, у прыватнасьці па справе Ганчара могуць засьведчыць Алкаеў, Случак, Петрушкевіч, Ганчарык, Лявонаў, Бажэлка.

«У гэтых людзей можна ўзяць сьведчаньні і пакласьці ў справу, якая потым непазьбежна будзе разгледжаная і ў судах Беларусі», — заявіў Анатоль Лябедзька.

Вечарына памяці Віктара Ганчара прайшла ў рамках кампаніі «Мы не забудзем», якую ладзіць Моладзь БХД. У сядзібу БНФ прыйшло шмат палітыкаў, праваабаронцаў, журналістаў. Апрача Лябедзькі выступілі Юры Хашчавацкі, Віталь Рымашэўскі, Уладзімер Глод, Васіль Шлындзікаў.


Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.