A+ A A-


Лябедзька: Лукашэнка вымушаны ўлагоджваць адносіны з ЕЗ

Оцените материал
(2 голосов)

Вымушанай неабходнасцю лічыць старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі заяву Аляксандра Лукашэнкі, які выказаў жаданне «больш актыўна развіваць адносіны з Еўразвязам не на шкоду Расіі».

Пра гэта ён паведаміў на сустрэчы са старшынём Дзяржаўнай Думы Расіі Сяргеем Нарышкіным.

«Гэта спроба вяртання да ідэальнай сітуацыі, якая існавала некалькі год таму», - зазначае Анатоль Лябедзька:

- Лукашэнка хацеў бы вярнуць адносіны з Захадам у нішу для стасункаў, якія існавалі напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі. Яны былі для Лукашэнкі абсалютна шыкоўныя. Ён атрымліваў і ад Расіі, і ад Захада пэўныя прэференцыі. Гэта стратэгія падвойнага шантажу, якая працавала на карысць беларускай улады. Туды ён хацеў бы вярнуцца, і дзеля гэтага робяцца такія заявы.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь у рамках інтэграцыі будзе праводзіць вельмі актыўную палітыку. Кіраўнік краіны дадаў, што беларускім уладам трэба больш актыўна рухацца ў кірунку Еўразвяза, выбудоўваючы партнёрскія адносіны.

"Мы выдатна разумеем: дрэнныя адносіны з Еўропай у нас не на карысць адносін з Расіяй", - адзначыў правіцель краіны.

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.