A+ A A-


Лябедзька: Абмен спісаў неўязных на палітвязняў – тупіковы шлях

Оцените материал
(2 голосов)

9 красавіка ў Еўрапарламенце пройдзе канферэнцыя, прысвечаная перспектывам мадэрнізацыі Беларусі.

Падчас яе лідэр АГП Анатоль Лябедзька мае намер прапанаваць еўрадэпутатам свой план "трох крокаў" наладжвання адносін паміж ЕС і Беларуссю: вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў, свабодныя выбары і — план мадэрнізацыі для Беларусі.

Як паведаміў Еўрарадыё Анатоль Лябедзька, зараз у Еўрапарламенце рыхтуецца адмысловы даклад па Беларусі. Рыхтуе яго Юстас Палецкіс. Для таго, каб у гэтым дакладзе было адлюстраванае меркаванне прадстаўнікоў беларускіх дэмсіл, і ладзіцца гэтая канферэнцыя. Для выступу на ёй Лябедзька абраў сабе надзённую тэму – магчымы абмен спісаў неўязных у ЕС беларускіх чыноўнікаў на беларускіх палітвязняў.

“Такі абмен, гандаль людзьмі – ён тупіковы, – кажа лідэр АГП. – Гэта прывядзе толькі да таго, што ў 2015 годзе мы зноў будзем праводзіць такія ж канферэнцыі, гаварыць пры тыя ж самыя праблемы. Толькі прозвішчы людзей, якія будуць знаходзіцца ў вязніцы, будуць іншыя”.

Размовы пра такі абмен, сцвярджае палітык, зараз актыўна вядуцца ў кулуарах рознага ўзроўню. Для іх шырокага і адкрытага абмеркавання Лябедзька і плануе выкарыстаць трыбуну Еўрапарламента. Ён прапануе еўрадэпутатам свой план "трох крокаў" наладжвання адносінаў паміж ЕС і Беларуссю: вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў, свабодныя выбары і — план мадэрнізацыі для Беларусі.

Апроч лідэраў беларускай апазіцыі і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ды еўрадэпутатаў у працы канферэнцыі возьмуць удзел супрацоўнікі ведамства Высокага прадстаўніка ЕС па пытаннях замежнай палітыкі і бяспекі Кэтрын Эштан, намеснік міністра замежных спраў Польшчы.

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.