Logo
 Версия для печати

Аляксандр Кабанаў: Фармаванне камісій нагадвае цырк

Оцените материал
(10 голосов)
Аляксандар Кабанаў Аляксандар Кабанаў

На пасяджэнні Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта сфармавана 41 ўчастковая выбарчая камісія. Склад участковых выбарчых камісій у асноўным з прадстаўнікоў раённых арганізацый – праўладных грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь», «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», «Беларускі саюз жанчын» і г.д. З накіраваных ад партыі БНФ чатырох чалавек уключылі  трох.


На выбарчым участку, дзе збіраецца балатавацца прадстаўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Кабанаў, прадстаўніцу апазіцыі не ўключылі ва ўчастковую выбарчую камісію. У каментары Радыё Рацыя Аляксандр адзначыў:

– Занадта дружна ўсе галасавалі “за” і “супраць”. Не задалі ніводнага пытання. Не ведаю, ці ёсць у  іх сорам і сумленне! Я паглядзеў на абсалютна “дрэсіраваных конікаў”. Мне спадабалася, як яны дружна выконваюць каманды. Сядзіць старшыня райвыканкама, усе астатнія – гэта ягоныя непасрэдныя падначаленыя. І яны наўпрост глядзяць яму ў рот.


Паводле адной з назіральніц, у склад камісіі №11, створанай з медычных работнікаў, уключылі  намесніка галоўнага ўрача Бярозаўскай раённай бальніцы Вячаслава Саковіча. Хаця ў 2016 годзе падчас выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў быў адказ з акруговай камісіі аб прызнанні парушэнняў з боку Саковіча і абяцанне не ўключаць яго ў дальейшым у склад выбарчых камісій.