A+ A A-


АГП супраць расійскай ваеннай авіябазы ў Беларусі

Оцените материал
(1 Голосовать)

На думку лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, існаванне расійскай авіябазы на беларускай тэрыторыі супярэчыць Канстытуцыі Беларусі.

Паводле палітыка, кіраўніцтва партыі ўжо пачало кансультацыі з экспертамі, былымі сябрамі Канстытуцыйнага суда.

- Рыхтуем зварот у Канстытуцыйны суд на прадмет законнасці з’яўлення расійскай ваеннай базы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Нашы папярэднія кансультацыі з экспертамі, былымі сябрамі Канстытуцыйнага суда, даюць папярэднюю мажлівасць гаварыць, што з пункту гледжання Канстытуцыі тут ёсць пэўныя пытанні.

Акрамя таго, АГП рыхтуе зварот да прэзідэнтаў ЗША, Вялікабрытаніі і Расіі адносна таго, ці захоўвае сваю юрыдычную і палітычную сілу Мемарандум аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Беларусі да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Вышэйпазначаныя краіны ўзялі на сябе абавязацельствы гарантаваць тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Беларусі.

- У звязку з тым, што з’явілася ваенная база, ці пацвярджаюць яны, што гарантыі бяспекі для Беларусі, якія былі дадзены ў снежні 1994 года ў Будапешце, захоўваюць сваю палітычную і юрыдычную сілу.

Анатоль Лябедзька лічыць, што заявы на ўзроўні знешнепалітычных ведамстваў ЗША і Вялікабрытаніі могуць значна паўплываць на беларускую грамадскую думку адносна расійскай ваеннай базы.

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.