A+ A A-


А. Класкоўскі: Замест змястоўных пытанняў – вочкі ды шчочкі

Оцените материал
(8 голосов)

Гендарнае пытанне і прэзідэнская кампанія. Ці яно гендарнае наогул? У чым насамрэч пытанне?


Сайту ucpb.org
адказвае палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі:

– На мой погляд, адбылося такое змяшчэнне фокуса цягам апошняга тыдня ці пары тыдняў, – гаворыць спадар Класкоўскі. –  І, сапраўды, калі раней у медыйнай сферы ў дачыненні да апазіцыі ў кантэксце прэзідэнскай кампаніі ставіліся ўсё ж такі нейкія пытанні канцэптуальнага плану – з чым ісці на гэтыя выбары і з кім ісці – то сёння толькі з кім ісці. І па-другое, гэта абмяркаванне такіх чыста сапраўды гендерных якасьцяў – чаму гэтая кандыдатка болей прывабная за тую, ці наадварот. То бок замест вось гэтых нязручных пытанняў для апазіцыі змястоўных, канцэптуальных, на першый план выйшлі гендарныя якасці.

Адбылася падмена тэзы, падмена фокуса. І я думаю, што гэта – жаданне неяк адсунуць на перыфэрыю увагі тыя пытанні, на якія няма адказаў. Бо няма адзінага кандыдата, не адбыўся Кангрэс – адпаведна, нема супольнай праграмы дзеянняў, супольнай платформы ў апазіцыі. Паколькі тут нема, чаго казаць, – то вось давайце будзем абмяркоўваць прыгожыя вочкі той ці іншай прэтэндэнткі.

Гендарны аспект электаральнай кампаніі для апазіцыі – ён таксама можа і павінен абмяркоўвацца, але ў іншым ключы. Тут трэба пачаць з сацыялогіі, якая паказвае, што пры іншых роўных умовах за кандыдата-мужчыну гатовы прагаласаваць у некалькі разоў болей прадстаўнікоў электарату. То бок дэ-факта ў жанчыны, груба кажучы, меншыя шансы пры ўсіх астатніх роўных умовах.

Можна, канешне, перакуліць гэтую піраміду, але гэта мусіць быць асобная стратэгія, асобная палітэхналогія. Вось пра гэта і трэба гаварыць. Давайце пра гэта гаварыць. А не пра тое, вось, якая прычёска там у той ці іншай прэтэндэнткі. 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.