A+ A A-


30 чэрвеня – канферэнцыя з удзелам лідэраў EPP і беларускай правацэнтрысцкай кааліцыі

Оцените материал
(4 голосов)

30 чэрвеня ў гатэлі «Рэнесанс» (Мінск) пройдзе канферэнцыя з удзелам лідэраў Еўрапейскай народнай партыі (EPP) і беларускай правацэнтрысцкай кааліцыі.


Запрашаем журналістаў узяць удзел у Канферэнцыі “Кансерватыўныя каштоўнасці ў сучаснай палітыцы” з удзелам прадстаўнікоў дэлегацыі Еўрапейскай Народнай Нартыі (ЕНП) у складзе Антоніо Лопеса (генеральны сакратар), Галіны Фаменчэнка (старшы палітычны дарадца), Патрыка Фолера (міжнародны сакратар) / Antonio Lopez-Isturiz, MEP, EPP Secretary General, Patrick Voller, EPP International Secretary, Galina Fomenchenko, EPP senior Political Adviser, якія наведаюць Беларусь з працоўным візітам 30 чэрвеня.


Падчас Канферэнцыі плануюцца выступы Antonio Lopez-Isturiz, MEP, прадстаўнікоў правацэнтрысцкіх арганізацый Беларусі («Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Рух "За свабоду", Аб'яднаная грамадзянская партыя), а таксама абмеркаванне і дыскусія з удзелам прадстаўнікоў СМІ, удзельнікаў і слухачоў.

Канферэнцыя арганізуецца Правацэнтрысцкімі сіламі Беларусі сумесна з Еўрапейскай народнай партыяй (ЕНП) і пройдзе ў рамках візіту прадстаўнікоў EPP GROUP у Беларусь. Падчас візіту запланаваны сустрэчы з беларускімі ўладамі і дэмакратычнай супольнасцю.

Час правядзення: 30 чэрвеня з 14 30 - 17 00
Месца правядзення: Гатэль Renaissance Minsk (Ренессанс Минск)
Адрас: 220036, Рэспубліка Беларусь, Мінск, праспект Дзяржынскага, 1Е.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца, даслаўшы ліст на адрас: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. . У тэме ліста трэба пазначыць “канферэнцыя”, а ў целе – імя і прозвішча, назву СМІ, які Вы прадстаўляеце, кантактны тэлефон і электронны адрас.

Апошні тэрмін для рэгістрацыі на мерапрыемства: 29 чэрвеня 2016 г., 21.00

Тэлефон для кантактаў: 8 (029) 763-59-54.

ПРАГРАМА

Канферэнцыя 

«Кансерватыўныя каштоўнасці ў сучаснай палітыцы."

14 00 - 14 30 рэгістрацыя ўдзельнікаў.

14 30 - 14 40 прывітальнае слова, Аляксандр Мілінкевіч лаўрэат прэміі імя Андрэя Сахарава.

14 40 - 15 00 “Еўрапейская народная партыя і кансерватыўныя каштоўнасці ў сучаснай еўрапейскай палітыцы". Antonio López Istúriz, генеральны сакратар Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП), дэпутат Еўрапарламента.

15.00 – 15.15 «Каштоўнасная аснова беларускай палітыкі і электаральныя кампаніі" Анатоль Лябедзька, старшыня Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі.

15.15 – 15.30 «Еўрапейская будучыня Беларусі ў кантэксце знешнепалітычных выклікаў.» Юрась Губарэвіч, намеснік старшыні Руху "за свабоду"

15.30 -- 15.45 «Стратэгічныя перспектывы правацэнтрысцкіх сілаў Беларусі»
Віталь Рымашэўскі, су-старшыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі

15.45 - 16 10 адказы на пытанні, дыскусія з удзелам рэгіянальных дэлегатаў - прадстаўнікоў правацэнтрысцкіх арганізацый Беларусі («Беларуская хрысціянская дэмакратыя», Рух "За свабоду", Аб'яднаная грамадзянская партыя) і запрошаных журналістаў.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.