У машыне, на якой ехаў сябра АГП Сяргей Пальчэўскі, разбітае бакавое шкло, машына раскрыта...
Паводле жонкі затрыманага лідэра "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча Насты, Пальчэўскі разам зь яе мужам выконваў мантаж кухні ў адной з кватэраў у цэнтры гораду.
Падчас затрыманьня Дашкевіча і Леўчанкі, Пальчэўскага ня было на месцы, паведамляе Радыё Свабода.
«Пальчэўскі Сяргей у гэты час ездзіў на нашай машыне за неабходнымі інструмантамі, пад'язджаючы да кватэры яго хацелі затрымаць. Відаць, ён вырашыў не выходзіць з машыны. У машыны разбіта бакавое шкло, машына раскрыта, Сяргея няма» - напісала Наста Дашкевіч у Фэйсбуку.
Як стала вядома пазьней, Сяргей Пальчэўскі знаходзіцца ў СІЗА КДБ.