A+ A A-


Затрыманы Андрэй Павук

Оцените материал
(7 голосов)
Андрэй Павук Андрэй Павук

У аддзяленні міліцыі на актывіста АГП склалі пратакол


Андрэя Павука выклікалі праз смс-паведамленне для дачы паказанняў у справе «магчымай супрацы з Белсатам». Ён адмовіўся даваць тлумачэнні.

«За што выклікалі – да канца не зразумела. Відаць, за сюжэт пра майку з чыноўнікамі, у якім я быў героем, - распавёў актывіст тэлеканалу «Белсат». - Калі я прыйшоў, у мяне захацелі забраць тэлефон. Я запытаў, ці затрыманы, мне сказалі, што не. Тады я папрасіў кнігу скаргаў, пасля чаго мяне затрымалі за тое, што не захацеў аддаць тэлефон. Цяпер сяджу чакаю, пакуль складаюць пратакол».

Справа вядзецца пра цішотку з выяваю намесніка старшыні Акцябрскага райвыканкаму Уладзіміра Елісеева і кіраўніцы справамі Валянціны Шлапаковай ды надпісам «Яны любяць цябе». Мясцовы аддзел міліцыі распачаў супраць Павука адміністратыўны працэс па заяве Елісеева. Чыноўнік сцвярджае, што блогер абразіў ягоны гонар і зганьбіў пачуцці сям’і. 25 ліпеня Павука чакае папярэдняе паседжанне.

На пачатку ліпеня Андрэй Павук апрануў гэтую майку і выйшаў распытаць мясцовых жыхароў: ці абразліва насіць выявы чыноўнікаў на адзенні?

Сёння актывіст збіраўся весці стрым з выязднога паседжання чыноўнікаў Акцябрскага райвыканкаму ў мясцовыя вёскі.

Пасля трохгадзіннага затрымання Андрэя Павука адпусцілі з міліцыі, выдаўшы яму на рукі копію адміністрацыйнага пратаколу.

Паводле ч.2 артыкула 22.9 КоАП актывіста абвінавацілі «ў незаконным вырабе і распаўсюджванні прадукцыі СМІ» без акрэдытацыі ў беларускім МЗС. Гаворка ідзе пра сюжэт пад назвай «Блогеру пагражаюць судом за футболку з надпісам «Яны любяць цябе», які 8 ліпеня быў апублікаваны на сайце «Белсата» і ў якім Андрэй Павук - галоўны герой.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.