A+ A A-


Вясенняя дыскусія ў Гомелі

Оцените материал
(5 голосов)

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька i бацька беларускага рубля Станіслаў Багданкевіч напярэдадні Дня Волі наведаюць Гомель. 

23 сакавіка а 15-й гадзіне ў офісе Гомельскай абласной арганізацыі АГП ( Палеская, 52 яны сустрэнуцца з прыхільнікамі пераменаў. 

- Чаму ідэалы БНР с цягам часу толькі растуць у цане?
- Якія пагрозы існуюць для эканамічнага суверэнітэту Беларусі?
- У чым сэнс і значэнне заявы дэпутатаў Вярхоўнага Савета 13 склiкання, прынятай 15 сакавіка 2013 года?
- Якая прыватызацыя патрэбна Беларусі?
- Што чакае беларускі рубель?
- Мы павінны Расіі, МВФ, Венесуэле... Яшчэ каму?

На гэтыя ды іншыя пытанні вы атрымаеце грунтоўныя адказы. Прыходзьце! Далучайцеся да дыскусіі! Не пашкадуеце! 

Час: 23 сакавіка а 15-й гадзіне
Месца: г.Гомель, Палеская, 52
Тэлефон для даведак: +375 232 717109

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.