A+ A A-


Вуек: Выбары павінны быць сапраўднымі, сумленнымі, законнымі

Оцените материал
(5 голосов)

Дэлегатаў на канферэнцыю "За сумленныя, справядлівыя выбары для лепшага жыцця" 19-га верасня выбяруць у Берасці. 

Дэлегатаў на канферэнцыю "За сумленныя і справядлівыя выбары для лепшага жыцця" 19-га верасня выбяруць у Берасці. Прадстаўнікі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, партыі левых “Справядлівы свет”, прафсаюзаў РЭП ды іншых суб’ектаў дэмакратычнага кірунку ў часе мерапрыемства абмяркуюць магчымасць вяртання права выбару беларускаму народу.

Старшыня берасцейскай абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек адзначыў, што адна з прычын правядзення такой канферэнцыі – адсутнасць сапраўдных выбараў у Беларусі:

- Любая кампанія ў нашай краіне, павінна быць у кантэксце выбараў. Важна, каб інтарэсы грамадзян прадстаўлялі законныя прадстаўнікі, якія б вырашалі існыя праблемы. Для гэтага, зразумела, павінны быць сумленныя выбары, якіх у нашай краіне ўжо даўно не было. Апошнія такія выбары былі ў 1994 годзе. Пасля быў толькі фарс. Выбары, у асноўным, фальсіфікаваліся. Выбары павінны быць сапраўднымі, сумленнымі, законнымі.  

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.