A+ A A-


Вілейка: злачынную эстафету міліцыі падхапіў суд

Оцените материал
(14 голосов)

Вілейскі суд пакараў штрафам у 20 базавых велічынь актывіста АГП Уладзіміра Малярчука за нібыта распаўсюд заклікаў да ўдзелу ў «Маршы недармаедаў».

6 красавіка ў Вілейцы судзілі актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Малярчука.

Яго абвінавацілі ў распаўсюдзе ў Фэйсбуку заклікаў да ўдзелу ў «Маршы недармаедаў», які адбываўся 10 сакавіка ў Маладэчна, і прысудзілі штраф у памеры 20 базавых велічынь па ч.1 арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў).

Перад гэтым 24 сакавіка ён быў брутальна затрыманы і 2 сутак правёў пад арыштам.

Уладзіміру Малярчуку амаль 70 год. У яго кепскі стан здароўя. Але вілейская міліцыя палічыла яго за бандыта. 24 сакавіка міліцыянты ўварвалася да яго ў кватэру. Потым яго затрымалі на адной з вуліц і склалі пратакол. Пазней у якасці доказаў яго «злачынства» з'явілася раздрукаваная стужка хронікі з Фэйсбуку, да якой, па сведчанню Уладзіміра, ён не мае дачынення.

Сам Уладзімір Малярчук называе ўсё тое, што адбылося, міліцэйскім і судовым злачынным бязмежжам, здзейсненым групоўкай безадказных асоб: «Доказаў ніякіх, толькі злы намер і паклёп, вынікам якога стала тыражаванне гэтага паклёпу ў пратаколе, мой незаконны арышт і прысуд».

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.