A+ A A-


Улада блакуе рэгіянальных лідэраў АГП (абноўлена)

Оцените материал
(16 голосов)

Напалоханая народнымі пратэстамі ўлада намагаецца скараціць колькасць удзельнікаў акцый штрафамі і суткамі 


15 сакавіка плануецца шэраг «Маршаў недармаедаў» у гарадах Беларусі. Аднак, міліцэйскі і судовы канвеер няспынна працуе, каб скараціць колькасць патэнцыйных удзельнікаў акцыяў.


Як паведамляюць праваабронцы з Магілёва, сёння таемна – на стэндах не было ніякай інфармацыі пра суд – асудзілі да 15 сутак арышту кіраўніка Магілёўскай абласной арганізацыі АГП Уладзіміра Шанцава.

Нагадаем, 14 сакавіка на 14.00 яго выклікалі ў Ленінскі РУУС г. Магілева, там склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні і адвезлі ў суд. Аднак, суд прызначыў разгляд толькі на 15 сакавіка.


У Гомелі а шостай раніцы 15 сакавіка з прымяненнем грубай фізічнай сілы быў затрыманы актывіст АГП Уладзімір Няпомняшчых.

15 сакавіка суд Цэнтральнага раёну Гомеля разгледзеў тры адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненні да яго: адзін — за ўдзел 19 лютага ў Гомелі ў несанкцыянаваным «Маршы недармаедаў», і два, складзеныя сёння — за хуліганства і непадпарадкаваньне міліцыі.

У выніку Няпомняшчых пакараны 3 суткамі арышту і штрафам у памеры 25 базавых велічыняў.


Пасля абеду над затрыманым учора аткывістам АГП Аляксандрам Кабанавым распачалося судовае паседжанне. Са словаў Кабанава, ён нават не азнаямляўся з пратаколам і не ведае, за што яго будуць судзіць гэтым разам. Актывіст паведаміў, што запатрабаваў адваката. Суддзя вынесла рашэнне аб пераносе паседжання на 12 гадзін 21 сакавіка. Цяпер Кабанаў на волі.


У Баранавічах за ўдзел у «Маршы недармаедаў», які адбыўся 26 лютага, Мікалая Чарнавуса малодшага асудзілі па ч.1 ст. 23.34 КаАП да 12 сутак арышту. Падчас суду малодшаму Чарнавусу стала кепска, яго забрала «хуткая дапамога».

Суд над Чарнавусамі за акцыю каля падатковай інспэкцыі, якая адбылася 6 лютага, перанесены на 14.30 20 сакавіка.


15 сакавіка ў Бабруйску працягваюцца суды над актывістамі, затрыманымі пасля вулічных акцый супраць Дэкрэту №3. Старшыня гарадской арганизацыі АГП Галіна Смірнова атрымала 30 базавых велічынь за парушэнне арт. 23.34 КаАП (Арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.