A+ A A-


У Гародні сілавікі жорстка затрымалі актывістаў АГП

Оцените материал
(10 голосов)

Гарадзенскія актывісты АГП Мiкалай Салянiк i Аляксандар Лаўрэнцеў 3 ліпеня, у Дзень незалежнасці, планавалi правесці пiкет падчас урачыстасцяў у Гароднi.

Iх заблакавала мiлiцыя ў доме. Аўтамабіль гаспадара падперлi машынай мiлiцыi i хлопцаў доўга чакалі каля пад’езда.

Салянік і Лаўрэнцеў у турэмных робах выйшлі на вуліцу. На іх тут жа накінуліся невядомыя ў цывільным, вельмі жорстка і брутальна скруцілі, кінулі ў бус.

Паводле сведкі, прычыну затрымання ім не назвалі, проста «схапілі, вельмі жорстка заламалі рукі і пацягнулі ў машыну». У выніку іх даставілі ў міліцыю, але Саляніка з Кастрычніцкага РАУС павезлі на «хуткай» у шпіталь, у яго хворае сэрца.

Па меркаванні праваабаронцы Віктара Сазонава, абодвух будуць судзіць 4 ліпеня:

– Мікалай Салянік – у шпіталі, а Лаўрэнцьева, я думаю, не выпусцяць. Ён апрануты ў турэмную робу, і хутчэй за ўсё ў гэты дзень, які з’яўляецца афіцыйна святочным днём, яго ў такой вопратцы наўрад ці захочуць выпускаць на гэтыя мерапрыемствы, што тут праводзяцца. Спадзяванняў, што яго адпусцяць, безумоўна, няма. На яго складуць пратаколы і пакінуць да суда.

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.