A+ A A-


У Бабруйску затрымалі Галіну Сьмірнову (дапоўнена)

Оцените материал
(9 голосов)
Галіна Сьмірнова Галіна Сьмірнова

Кіраўніцу Бабруйскай гарадзкой арганізацыі АГП Галіну Сьмірнову затрымалі ўвечары 22 сакавіка ў Бабруйску. Ёй інкрымінуюць артыкул 23.34 Адміністратыўнага кодэксу - парушэньне правіл арганізацыі масавых сходаў.


Як стала вядома Радыё Свабода, падставай для затрыманьня Галіны Сьмірновай стаў рэпост у фэйсбуку. Учора яна апублікавала ў сваёй стужцы заклік прыходзіць на цэнтральныя плошчы ўсіх гарадоў Беларусі 26 сакавіка.

Гэта ня першае затрыманьне Сьмірновай. Два тыдні таму яе ўжо асуджалі па такім самым артыкуле. За арганізацыю маршу “недармаедаў” у Бабруйску 12 сакавіка яна адседзела двое сутак у ізалятары і атрымала штраф у 30 базавых велічыняў.

Зараз Сьмірнова знаходзіцца ў РАУС, ейны тэлефон адключаны.


Па зьвестках 23 сакавіка, суд над Галінай Сьмірновай перанесьлі на 25 сакавіка. Да наступнага судовага паседжаньня яе будуць трымаць у СІЗА.

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.