A+ A A-


Сябра АГП Наталля Стрэльчанка накіравала скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека

Оцените материал
(5 голосов)

Яна вінаваціць Беларусь ў парушэнні адразу 7 артыкулаў Міжнароднага Пакта




Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Наталля Стрэльчанка з Дуброўны Віцебскай вобласці накіравала ў Камітэт ААН па правах чалавека скаргу. У скарзе яна абвінавачвае Рэспубліку Беларусь у тым, што 25 і 26 сакавіка 2018 года ў дачыненні да яе супрацоўнікамі Дубровенскага РАУС і раённага суда ажыццёўлены дзеянні, якімі, як яна лічыць, парушана адразу 7 артыкулаў міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Так, беспадстаўнае затрыманне яе 25 сакавіка 2018 года ранкам ў 6 гадзін 20 хвілін супрацоўнікамі РАУС на шляху ў Мінск, дзе яна мела намер прыняць удзел у святкаванні Дня волі, яна лічыць парушэннем артыкула 9 Пакту, паводле якога ніхто не можа быць падвергнуты адвольнаму арышту або ўтрыманню пад вартай.

Факт неабгрунтаванага затрымання на шляху на масавае мерапрыемства яна расцэньвае як парушэнне Рэспублікай Беларусь артыкула 21 Пакта, якім гарантуецца права на мірныя сходы.

Забарону здзяйсняць аўдыё- і фотаздымкі працэсу яе затрымання ў фае памяшкання РАУС, з наступным прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці за непадпарадкаванне патрабаванням спыніць здымку, Наталля Стрэльчанка адзначае як парушэнне краінай артыкула 19 Пакта, паводле якога кожны мае права на свабоду атрымання інфармацыі. Пры гэтым яна падкрэслівае, што адсутнічае закон, які б забараняў здымку у такім агульнадаступным месцы, як фае РАУС.
А вось факт адхілення суддзём Татаевым І.А. яе хадайніцтва аб праглядзе здымкаў у адабраным у РАУС пры зтрыманні мабільным тэлефоне  як адзінага магчымага доказу яе невінаватасці, яна лічыць парушэннем роднай краінай права на справядлівае судовае разбіральніцтва, якое гарантуецца артыкулам 14 Пакта.

У вось утрымане яе пад вартай 25 сакавіка 2018 г. з моманту ранішняга затрымання да 18 гадзін у памяшканіі РАУС без ежы, вобшук з поўным распрананнем пад камерай відэаназірання пры змяшчэнні ў ізалятар часовага ўтрымання, а таксама само ўтрыманне пад вартай на працягу больш 28 гадзін пры наяўнасці ў яе дваіх непаўнагадовых дзяцей, Наталля таксама лічыць грубым парушэннем краінай Пакта. А гэта і артыкул 10, паводле якога ўсе асобы, пазбаўленыя свабоды, маюць права на гуманнае абыходжанне і павагу годнасці, а таксама  артыкул 7, які ўсталёўвае, што ніхто не можа падвяргацца катаванню або жорсткаму, нялюдскаму або прыніжаючаму яго годнасць абыходжанню.

Ну а паколькі ўсе гэтыя парушэнні маюць палітычнае адлюстраванне, бо Наталля Стрэльчанка з’яўляецца сябрам АГП, то гэты факт яна лічыць дыскрымінацыяй, звязанай з яе палітычнымі перакананнямі. А гэта ўжо парушэнне Рэспублікай Беларусь артыкула 2 Пакта.

Актывістка завяршыла сваю скаргу просьбай ўстанавіць факт парушэння Рэспублікай Беларусь сямі артыкулаў Пакта і рэкамендаваць уладам Беларусі кампенсаваць нанесеныя ёй страты.


Гарадзенская Вясна

Member of the United Civil Party Natalia Strel'chenko from Dubrovno Vitebsk region sent to the UN Human Rights Committee complaint.In the complaint, she accuses the Republic of Belarus in the fact that on 25 and 26 March 2018 in respect of its employees Dubrovensky police department and the district court conducted the action, which, it believes, breached Articles 7 immediately International Covenant on Civil and Political Rights. Thus, groundless detention of its March 25, 2018 morning at 6 hours and 20 minutes by the police department on the way to Minsk, where she intended to take part in the celebration of Freedom Day, she finds a violation of article 9 of the Covenant, according to which no one shall be subjected to arbitrary arrest or detention.

The fact of the unjustified arrest on the way to a mass event she regards as a breach by Belarus of article 21 of the Covenant, which guarantees the right to peaceful assembly.

Prohibition to make audio and photos of the process of her detention in the police station lobby space, followed by bringing to administrative responsibility for disobedience to stop filming, Natalie Strel'chenko notes as a violation of the country of Article 19 of the Covenant, according to which everyone has the right to freedom of information. However, she emphasizes that there is no law that forbids shooting in a public place, like a police station lobby. But the fact of deviation judge Tataeva IA her application for viewing photos in the selected in the police station at ztrymanni mobile phone as the only possible proof of her innocence, she considers a violation of the home country of the right to a fair trial which is guaranteed by article 14 of the Covenant.

In here is to keep her in custody March 25, 2018 since the morning of detention up to 18 hours in pamyashkanii police station without food, with a full strip search under camera surveillance when placed in a temporary detention facility, as well as for more than 28 hours of detention itself at the presence of her two minor children, Natalia also considers a flagrant violation of the Covenant country. And this article 10, according to which all persons deprived of their liberty shall be treated with humanity and dignity, as well as Article 7, which states that no one shall be subjected to torture or to cruel, inhuman or degrading treatment.

But since all these violations have political reflection as Strel'chenko Natalia is a member of the United Civil Party, this fact she considers discrimination related to her political beliefs. And this is a violation of the Republic of Belarus of article 2 of the Covenant.

Activist completed his application for a determination of a violation of the Republic of Belarus of seven articles of the Covenant, and to recommend to the authorities of Belarus to compensate for the losses inflicted on her.


Grodno Spring

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.