Намесніцу старшыні Менскай гарадской арганізацыі АГП Святлану Каваленку (Якшыну) выклікалі ў суд Цэнтральнага раёна Менску.
12 верасня ў 11.30 яе будуць судзіць за чытанне вершаў Янкі Купалы, больш за тое, у будынку, з якога калісці выгналі Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа.
«Вельмі сімвалічна, ці не праўда?» - адзначыла на сваёй старонцы ў Фэйсбук Святлана Каваленка.
Будзем салідарнымі! Падтрымаем Святлану ў судзе!
Нагадаем, 25 жніўня ў скверы імя Янкі Купалы ля помніка паэту з «Купалаўскіх чытанняў» пачалася святочная акцыя з нагоды 25-годдзя ўваходжання ў сілу Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.