A+ A A-


Партыйцы наведалі маці Юрыя Захаранкі

Оцените материал
(5 голосов)

12 чэрвеня лідэр АГП Анатоль Лябедзька і прэс-сакратар партыі Ганна Красуліна наведалі Ульяну Рыгораўну Захаранка, якая жыве ў мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёну.

Гэта традыцыйная паездка нашых партыйцаў. Штогод яны прыязджаюць на радзіму зніклага генерала, палітыка і паплечніка Юрыя Захаранкі, каб наведаць яго маці.

«Баба Ульяна сустрэла нас як заўсёды з распасцёртымі абдымкамі, – распавёў ucpb.org Анатоль Лябедзька, – Ветліва, з усмешкай, толькі вельмі расхвалявалася, што мы прыехалі без папярэджання, і яна не падрыхтавала свае традыцыйныя стравы, якія надзвычай смачныя. Канешне, крыху здала. Тым не менш мы дамовіліся, што наступным разам сабяромся на яе 90-гадовы юбілей, які яна будзе святкаваць у лютым наступнага года.

Ёсць станоўчыя перамены. І я хачу выкарыстаць гэтую мажлівасць, каб ад імя бабы Ульяны і яе пляменніцы шчыра падзякаваць усіх людзей, якія выказалі жаданне дапамагчы ёй сустрэць зіму ў цёплых камфортных умовах. Праблема была ў тым, што ў яе не было газа. Зараз паставілі газ і правялі атапленне, мяняюць вокны. І ўсё гэта дзякуючы звычайным простым беларусам, якія грамадой пералічылі ёй недзе 30 млн. рублёў. Некаторыя прысылалі па 10-20 тысяч і прыпіску: ”прабачце, гэта з маёй пенсіі…” А самы вялікі ўнёсак – 10 мільёнаў – зрабіў чалавек з Мінскай вобласці. Таксама далучыліся да гэтай добрай справы сябры партыі і Праваабарончага альянсу. Баба Ульяна вельмі ўдзячная, шчыра плакала і гаварыла вялікі дзякуй усім людзям, якіх у большасці нават і ня ведае. Так што, працуе ў Беларусі салідарнасць. Людзі гатовыя дапамагаць у такіх сітуацыях, і гэта вельмі цешыць. Зараз сядзім і п'ем гарбату, узгадваем. Зрабілі відэазапіс размовы з Ульянай Рыгораўнай, і неўзабаве яго можна будзе пабачыць на АГП-ТВ».

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.