A+ A A-


Наталля Стрэльчанка мае намер ісці да канца

Оцените материал
(12 голосов)

Актывістка АГП Наталля Стрэльчанка працягвае абскарджваць пастанову суда.

Наталлю Стрэльчанку затрымалі ў Дуброўна, калі яна выязджала ў Менск на дазволены канцэрт да 25 сакавіка. У міліцыі да яе ўжылі фізічную сілу, ды яшчэ і склалі пратакол за непадпарадкаванне. Дубровенскі суддзя Татаеў прысудзіў ёй штраф у 196 рублёў.

Віцебскі суд пакінуў рашэнне без зменаў. Але Наталля вінаватай сябе не лічыць, больш за тое, абвінавачвае міліцыянтаў у прадузятасці да яе сям'і (раней муж Стрэльчанкі з-за пераследу з'ехаў у палітычную эміграцыю) і неправамерным прымяненні сілы да сябе.

У сувязі з гэтым, Наталля плануе прайсці ўвесь працэс абскарджання, які магчымы ў юрыдычнай сістэме краіны. Актывістка ўжо рыхтуе заяву ў камісію па правах чалавека ААН, паведамляе Оrsha.eu.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.