A+ A A-


Намеснік старшыні АГП заявіў у ААН пра дыскрымінацыю і ўмяшальніцтва ў асабістае жыццё

Оцените материал
(8 голосов)
Васіль Палякоў Васіль Палякоў

Намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў накіраваў 2 красавіка скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека, заяўляючы аб дыскрымінацыі па палітычных матывах і адвольнаму ўмяшальніцтву ў яго асабістае жыццё. Палітык кажа, што парушаныя яго грамадзянскія і палітычныя правы, а калі ён звярнуўся ў суд, дзяржава адмовіла яму і ў правасуддзі.



У скарзе Палякоў пералічвае сістэматычную на працягу 2014-2015 гадоў дыскрымінацыю на дзяржаўнай мяжы, калі памежнікі і мытнікі, адвольна ўмешваючыся ў яго асабістае жыццё, ладзілі зневажальныя працэдуры асабістых надглядаў.

"Як толькі памежнікі правяралі пашпарт сканарам, яны тут жа дакладвалі начальству, потым з'яўлялася мытня, патрабуючы ў прымусовай форме пакінуць цягнік або аўтобус, на якіх я ехаў праз дзяржмяжу. Прымушалі зняць адзенне, часам даводзілася здымаць нават абутак і шкарпэткі. Аднойчы, у нацыянальным аэрапорце "Мінск" мне прыйшлося літаральна бегчы да самалёта з багажом у руках", - успамінае прыгоды палітык.

Палякаў кажа, што ён заявіў старшыні памежнага ведамства аб дыскрымінацыі і адвольным ўмяшальніцтве ў асабістае жыццё, патрабуючы пісьмовых тлумачэнняў.

"Пагранічнае ведамства адказала, што інфармацыя ў дачыненні да маёй асобы з'яўляецца сакрэтнай, фактычна парушыўшы яшчэ і права на атрыманне інфармацыі, якая закранае мае правы. А калі я прыйшоў у суд Ленінскага раёна Мінска, раённы суддзя адмовіўся распачаць справу, фактычна адмовіў мне ў правасуддзі. Перад тым, як звярнуцца ў ААН, я прайшоў усе сродкі прававой абароны, уключаючы Вярхоўны суд і Генеральную пракуратуру, што прама сведчыць аб адсутнасці ў краіне механізмаў, здольных абараніць канкрэтныя правы чалавека", - заяўляе намеснік старшыні АГП.

Праваабаронца Леанід Судаленка, які ўдзельнічаў у падрыхтоўцы паведамлення ў ААНаўскі Камітэт, кажа, што гэта першая скарга з Беларусі па адвольным ўмяшальніцтве дзяржаўных агентаў у асабістае жыццё канкрэтнага чалавека.

Адвакат правоў чалавека падкрэслівае, у мінулым годзе яму таксама прыйшлося пачаць стратэгічную цяжбу з дзяржавай у сувязі з дыскрымінацыяй на дзяржаўнай мяжы і адвольным ўмяшальніцтве ў яго асабістае жыццё. Сумесна з Васілём Паляковым яны ў інтэрнэце арганізавалі акцыю салідарнасці, у выніку якой 90 чалавек напісалі ў адрас пагранкамітэта запыты з патрабаваннем растлумачыць тое, што адбываецца на дзяржаўнай мяжы.

"Спробы палітызаваць надгляды ў рамках пагранічнага або мытнага кантролю, звязаць іх правядзенне са спецыфікай прафесійнай або грамадскай дзейнасці асобных катэгорый грамадзян у большай ступенi прадстаўляюцца формамі аказання ціску на службовых асоб у пунктах пропуску і імкнення прысвоіць выдуманае права імунітэту без усялякіх на тое юрыдычных падстаў", - адказаў грамадзянам старшыня памежнага камітэта Леанід Мальцаў.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.