A+ A A-


Лябедзька прапанаваў «Маладым дэмакратам» стварыць тое, чаго не удавалася нікому

Оцените материал
(1 Голосовать)

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька, выступаючы на з'ездзе моладзевага крыла партыi «Маладыя дэмакраты», адзначыў, што мае крытычны погляд на стасункі палітычных партый і іх моладзевых структур.

"Сучасная гісторыя не ведае прыкладаў, калі б была створаная сістэма эфектыўнай супрацы і ўзаемадзеяння партый і іх моладзевых крылаў. Сістэма, якая б працавала незалежна ад узаемаадносін, настрояў, амбіцый людзей, - сказаў Анатоль Лябедзька. - Гэта вельмі пачэсная і цяжкая задача. Але яна вартая таго, каб яе вызначыць прыярытэтам нумар адзін. I я гатовы працаваць разам з вамі над яе вырашэннем".

Як абцяжарваючы фактар у дасягненні задачы Лідэр АГП адзначыў пагаршэнне якасці чалавечага патэнцыялу:

"Калі зыходзіць з колькасных паказчыкаў, мы сталі жыць лепш. Гэта агульнасусветны трэнд. Больш палак каўбасы з'ядаем, больш рулонаў туалетнай паперы выкарыстоўваем, але сам чалавек стаў горшым. Ён больш баязлівы. Там дзе трэба сказаць «не», ён кажа «так». Там дзе неабходна прамовіць «так», ён шэпча «не». Ён больш прагматычны і карыслівы. «Што атрымаю я» - гэта пытанне гучыць значна часцей, чым «што я зраблю для арганізацыі?"

Як адну з прыярытэтных задач Анатоль Лябедзька адзначыў "падрыхтоўку, выпеставанае новых Станіславаў Багданкевiчаў, Віктараў Ганчароў, Зiнаiдаў Бандарэнка, Юрасёў Захаранкаў".

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.