A+ A A-


Лябедзька: Пакуль планаў вылучацца на старшыню АГП у мяне няма

Оцените материал
(11 голосов)
Анатоль Лябедзька Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька пакуль не плануе чарговы раз вылучацца на пасаду старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Пры гэтым палітык не выключае розных сцэнароў развіцця падзей падчас сёлетняга справаздачна-выбарчага з’езду.


Пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю Радыё Рацыя:

– У мяне даўно ўжо ёсць жаданне крыху змяніць сваю дзейнасць. Я рабіў заяўку яшчэ і перад мінулым з’ездам, што не збіраюся балатавацца. Але абставіны так склаліся, што прыйшлося. Асабіста на сённяшні дзень жадання і планаў удзельнічаць у выбарах у мяне няма. Але жыццё ідзе, і  самыя розныя могуць быць сцэнары. 

Анатоль Лябедзька з’яўляецца старшынём АГП з 2000-га году. Да гэтага кіраўніком партыі быў Станіслаў Багданкевіч, цяпер ганаровы старшыня АГП.




Апошнія навіны

Архіў навінаў

Рассылка

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.