A+ A A-


Лябедзька: Мы патрабуем поўнай адмены дэкрэту

Оцените материал
(12 голосов)

Дэкрэт №3 «замарожаны». Акцыі ў Менску і рэгіёнах працягваюцца


«Дармаедскі дэкрэт» адмяняць, канешне, не стануць, але на працягу года даручана не спаганяць адпаведны збор. Аднак лідэры апазіцыі акцыі адмяняць не збіраюцца.

Пра гэта паведаміў «Новаму Часу» старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

«Якраз сёння адбылося пасяджэнне аргкамітэту кампаніі «Мы – не дармаеды». Мы ўжо валодалі інфармацыяй пра тое, што дэкрэт «замарожаны», і віншуем усіх, хто выходзіў на вуліцы з пратэстам з гэтай маленькай перамогай, – сказаў Анатоль Лябедзька. – Але нашае патрабаванне – трэба адмяняць дэкрэт. Не часова прыпыняць выкананне дэкрэту, а толькі безумоўная адмена. Заўтра мы павінны атрымаць адказ на сваю заяўку з Менгарвыканкама наконт «Маршу недармаедаў» ў сталіцы 15 сакавіка, з гэтай нагоды правядзем прэс-канферэнцыю.

Аднак мы не будзем адмяняць акцыі, якія запланаваныя як у Менску, так і ў рэгіёнах. Мы падрыхтавалі праект рэзалюцыі гэтых акцый, які будзе вынесены на абмеркаванне шырокаму грамадству, і ў гэтым праекце тры пункты. Першы – адмена дэкрэту і вяртанне грошай усім, хто гэты збор заплаціў. Другі: пачаць новы эканамічны курс, скіраваны на стварэнне новых працоўных месцаў, – гэта і адмена ўказу №222, які заціснуў прадпрымальнікаў, і іншыя захады. І трэці – вярнуць народу права выбару. Мы пабачылі, што ў крытычнай сітуацыі ў народа няма прадстаўнікоў ва ўладзе, якія б баранілі яго інтарэсы».

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.