A+ A A-


Лябедзька і Рымашэўскі наведалі Хойнікі (фота)

Оцените материал
(1 Голосовать)

Чарнобыльская тэма знікла як трагедыя людзей і ператварылася ў фарс ды паказуху для беларускай улады. Да такой высновы прыйшоў лідэр АГП, наведаўшы Хойнікі.

“Уражанне такое, што людзі  рыхтуюцца да велізарнага свята, – распавёў ucpb.org палітык. –  Заўтра прыязджае Лукашэнка, і вось ужо месяц тут усё чысцяць, красяць, здуваюць паўсюль пылінкі. Паразмаўлялі на вуліцы з мясцовымі жыхарамі. Яны кажуць, што ужо набіла аскоміну такая паказальная пафарбоўка горада перад прыездам правіцеля. Гэта азначае адно –  чарнобыльская тэма знікла як трагедыя людзей і ператварылася ў фарс ды паказуху для беларускай улады”.

Падчас знаходжання ў Хойніках лідэры АГП і БХД Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі разам з прадстаўнікамі мясцовай кааліцыі наведаліся да помніка адселеным вёскам, дзе ўсклалі вянкі, кветкі. Зараз яны трымаюць курс на Брагін.

Па словах Анатоля Лябедзькі, пакуль усё праходзіць без эксцэсаў, хаця паўсюдна іх суправаджае міліцэйская машына.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.