A+ A A-


Круглы стол у "Народнай Волі"

Оцените материал
(1 Голосовать)

У рэдакцыі газеты «Народная воля» адбыўся круглы стол з нагоды 95-й гадавіны БНР. Прайшла дыскусія, прысвечаная перспектывам эканамічнага развіцця Беларусі.

У ёй прынялі ўдзел Анатоль Лябедзька, Віктар Івашкевіч, Вiталь Рымашэўскі і Аляксей Янукевiч.

Лідэр АГП падчас дыскусіі ў прыватнасці адзначыў:

«Па выніках шматгадовага праўлення Лукашэнкі мы можам канстатаваць, што створаная ім сістэма - гэты палітычны і эканамічны тупік. Яна неэфектыўная і неканкурэнтаздольная. Яшчэ адно негатыўнае наступства створанай сістэмы - гэта змяненне якасці чалавечага патэнцыялу. Прыкладам чаго з'яўляецца ВУП на душу насельніцтва. У Фінляндыі звыш 50 тысяч долараў на чалавека, а ў Беларусі - 5-6.

З матэрыяльнага пункту гледжання мы сталі жыць лепей. Але гэта не беларуская асаблівасць, гэта агульны глабальны трэнд. Так, калі ацэньваць сітуацыю па колькасных паказчыках, то мы сталі больш eсці шкваркі, выкарыстоўваць больш рулонаў туалетнай паперы, але пры гэтым сам чалавек стаў горшым. Яго якасныя паказчыкі пагоршыліся. Ён больш баязлівы. Ён - прыстасаванец. Ён малаініцыятыўны. Ён не хоча браць на сябе адказнасць. З такім чалавечым патэнцыялам Беларусі складана быць канкурэнтаздольнай на міжнародных рынках». 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.