A+ A A-


Кабанава і Пятрухіна аштрафавалі на 50 базавых кожнага

Оцените материал
(11 голосов)

Суд пакараў блогераў за ўдзел у зборы подпісаў за адстаўку кіраўнікоў Берасцейшчыны, якія далі дазвол на будаўніцтва акумулятарнага завода.


У судзе Ленінскага раёна Берасця 11 траўня адбыліся суды над блогерамі Аляксандрам Кабанавым і Сяргеем Пятрухіным, а таксама Дзмітрыем Андрасюком

Нагадаем, 6 траўня ў Берасці падчас збору подпісаў за адстаўку кіраўнікоў горада, раёна і вобласці, якія далі дазвол на будаўніцтва акумулятарнага завода, супрацоўнікі міліцыі ў цывільным затрымалі Аляксандра Кабанава, Сяргея Пятрухіна і Дзмітрыя Андрасюка.

Іх звінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). На Дзмітрыя Андрасюка быў складзены пратакол па частцы 1-ай артыкула, а на блогераў па частцы 3-яй. Першае паседжанне суда адбылося 7 траўня.

11 траўня адміністрацыйную справу Аляксандра Кабанава разглядаў суддзя Аляксандр Семянчук, а Пятрухіна – Станіслаў Каліна.

У выніку Кабанава і Пятрухіна пакаралі штрафам у памеры 50 базавых велічынь, Дзмітрыя Андрасюка аштрафавалі на 20 базавых.

«Мне з Пятрухіным па 50 базавых, Андрасюку - 20. Гэта за збор подпісаў, – пракаментаваў рашэнне суда Аляксандр Кабанаў. – На твар поўная дэградацыя як суда, так і шунявак. Што хочам, тое і робім. Рыхтуйцеся, мы таксама ўмеем тварыць, што хочам) бачыў я вас з высокай званіцы».

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.