A+ A A-


Гомель: актывісты АГП збіраюцца на суд над Комлікам і Фядынічам

Оцените материал
(11 голосов)
Васіль Палякоў Васіль Палякоў

Гомельскія дэмакратычныя актывісты збіраюцца на суд над прафсаюзнымі лідарамі Ігарам Комлікам і Генадзем Фядынічам.


На сёння вядома, што ў Менск паедзе група падтрымкі з 10-ці чалавек. Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў перакананы, што грамадзяне павінны праявіць салідарнасць з кіраўнікамі незалежнага прафсаюза РЭП, якіх судзяць па палітычна матываванай справе: 


– З Гомеля збіраецца паехаць каля 10 чалавек – гэта грамадскія актывісты, прадстаўнікі АГП прафсаюза РЭП. У гэтыя дні мы мусім падтрымліваць прафсаюз, таму што гэта грамадзянская салідарнасць. Гэта наступленне ўладаў на грамадзянскую супольнасць. Калі мы не будзем падтрымліваць адзін аднаго, то заўтра ўлада прыйдзе за партыйцамі. Паслязаўтра – за грамадскімі арганізацыямі. І гэта можа быць бясконца.

Суд над кіраўніцтвам прафсаюза РЭП пачнецца 30 ліпеня ў 11.30 у судзе Ленінскага раёна Менска. Пасяджэнне будзе адкрытым, паведамляе Радыё Рацыя

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.