A+ A A-


Гародня: над Салянікам прызначылі суд, Лаўрэнцеў абскарджвае пастанову суда

Оцените материал
(9 голосов)

Суд над гарадзенскім актывістам Мікалаем Салянікам прызначаны на 18 ліпеня ў 10.00 у судзе Кастрычніцкага раёна Гародні.


Пра гэта паведамляе “Гарадзенская вясна”. Між тым, невядома, ці зможа Мікалай Салянік асабіста прысутнічаць на працэсе. Зараз ён па-ранейшаму знаходзіцца ў шпіталі.

Нагадаем, што Мікалая Саляніка разам з іншым актывістам АГП Аляксандрам Лаўрэневым 3 ліпеня гвалтоўна і брутальна затрымалі людзі ў цывільным каля дома, дзе жыве Лаўрэнцьеў. Актывісты хацелі ў паласатых турэмных робах зладзіць флэш-моб і паказаць як парушаюцца грамадзянскія канстытуцыйныя правы ў Беларусі.

Аляксандра Лаўрэнцева 4 ліпеня ўжо асудзілі па двух адміністрацыйных артыкулах  (арт. 23.4 і 23.34 КаАП) агулам да штрафу ў памеры 20 базавых велічыняў (490 рублёў). Справу разглядаў суддзя суда Кастрычніцкага раёну Руслан Хіхол.

Аляксандр Лаўрэнцеў падаў скаргу ў Гарадзенскі абласны суд на шматлікія парушэнні заканадаўства пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу. Так, суддзя не задаволіў хадайніцтва Лаўрэнцева аб запрашэнні сведак, якія прысутнічалі і назіралі за гвалтоўным затрыманнем актывістаў. Па-другое, суддзя не задаволіў хадайніцтва Лаўрэнцева аб праглядзе відэа. Адначасна ў актывіста ў такім патаемным "разглядзе" адміністрацыйнай справы не было магчымасці не толькі на адваката, але і на належную ўласную абарону, паколькі на працэсе ў яго не было ні паперы, ні асадкі.

 

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.