Logo
 Версия для печати

Гарадзенцы накіроўваюць подпісы супраць Дэкрэту №3 у Адміністрацыю прэзідэнта

Оцените материал
(10 голосов)

Актывісты гарадзенскай арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай партыі і незалежнага прафсаюза РЭП адправілі  ва ўладныя ўстановы больш за паўтары тысячы подпісаў жыхароў Гародні, якія выступаюць за адмену Дэкрэту №3 «Аб сацыяльным утрыманстве».

Заказныя лісты адпраўлены па трох адрасах: у Савет міністраў, Палату прадстаўнікоў і Адміністрацыю прэзідэнта, паведамляе сайт harodniaspring.org.

– Гэта зроблена дзеля таго, каб паказаць вышэйшым беларускім удадным структурам, што людзі выступаюць супраць прэзідэнцкага дэкрэта №3 аб так “званых дармаедах”, бо лічаць яго антыканстытуцыйным, – адзначыў актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ежы Грыгенча. –  Людзі, пераадольваючы страх, ставяць подпісы, большасць з іх былі апалітычныя і актыўнага удзелу ў грамадскім жыцці не прымалі, але ўжо пачынаюць разумець, што прыйдуць да ўсіх. І калі сёння мы заплоцім падатак за так званае дармаедства, то заўтра дзяржава прымусіць плаціць  за тое, што дыхаем паветрам, ходзім па вуліцах і гэтак далей.. . Людзі пачынаюць разумець – за свае грамадзянскія правы трэба змагацца».


Збор подпісаў працягваецца. Галоўнай мэтай яго з’яўляецца паказаць колькасць незадаволеных грамадзян дзеяннямі Аляксандра Лукашэнкі і прымусіць улады адмяніць антыканстытуцыйны дакумент.