A+ A A-


Еўрапейскія парламентарыі вітаюць «Гендэрнае партнёрства» (фота)

Оцените материал
(19 голосов)

9 ліпеня адбыўся ўстаноўчы сход па стварэнні грамадскага аб'яднання «Гендэрнае партнёрства». Старшынёй арганізацыі абраная Антаніна Кавалёва.

Яе намесніцамі сталі Ніна Даўгучыц і Ганна Ягорава. У орган кіравання – Раду – абраная Ганна Канапацкая, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

З вітальным словам на сходзе выступілі замежныя парламентарыі, удзельнікі сэсіі ПА АБСЕ: Крысціян Хольм са Швецыі, Славэк Нітрас з Польшчы, Петэр Асускі са Славакіі.

Жаночая арганізацыя Еўрапейскай народнай партыі пажадала плённай працы.

«Кіраўніца гэтай структуры Дорыс Пак у лісце да ўдзельнікаў сходу напісала, што ведае пра праблемы ўключэння жанчын у актыўнае грамадскае і палітычнае жыццё Беларусі, што вельмі важна падтрымліваць такія ініцыятывы, як наша, – распавяла сайту ucpb.org Ганна Ягорава. – Яна вельмі жадала быць на сходзе. На жаль, не змагла. Але зычыць поспехаў і плённай працы.

Дэпутат шведскага парламенту Крысціян Хольм паведаміў, што вельмі рады (нават улічваючы той факт, што гэта быў дзень, калі прымалася рэзалюцыя па палітычнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе), што ён знайшоў час прыйсці і павітаць сход, бо лічыць гэта вельмі важным для развіцця грамадскай супольнасці Беларусі. Распавёў, што яго арганізацыя, ён сам вельмі заахвочваюць удзел жанчын у актыўным палітычным жыцці. Пажадаў плёну ўстаноўчаму сходу і напрыканцы дадаў, што вельмі хацеў бы бачыць большасць з тых жанчын, якія прысутнічаюць у зале, у якасці абраных дэпутатак розных узроўняў выбараў.

Дэпутат польскага парламенту Славэк Нітрас адзначыў, што вельмі ўзрадаваны, што так нечакана давялося прысутнічаць на гэтай канферэнцыі са словамі вітання ад імя польскіх палітыкаў. Ён распавёў, што ў Польшчы яшчэ 20 гадоў таму вельмі скептычна ставіліся да пытанняў гендэрнай роўнасці, але зараз сітуацыя цалкам змянілася, і ўжо са школ, дзіцячых садкоў надаюць шмат увагі таму, каб дзеці раслі з роўным падыходам у выхаванні, роўнымі магчымасцямі адукацыі. І зараз нават у Польшчы ёсць мужчыны, якія сябе называюць феміністамі і ганарацца гэтым.

Па выніках сходу старшыня «Гендэрнага партнёрства» Антаніна Кавалёва, у каментары сайту ucpb.org паведаміла:

«У бліжэйшы час мы аформім пакет дакументаў у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства і перададзім на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі. Гэта будзе нашай другой спробай зарэгістраваць арганізацыю. Першую спробу мы зрабілі ў пачатку 2016 года і атрымалі адмову Мінюста ў рэгістрацыі на той падставе, што ў Беларусі не існуе дыскрымінацыі па прыкмеце полу, у той час як у статуце арганізацыі было сказана, што адной з яе мэтаў з'яўляецца выкараненне дыскрымінацыі па прыкмеце полу. Адмову Мінюста мы абскардзілі ў Вярхоўным судзе, аднак наша скарга прадказальна была пакінутая без задавальнення».

 Фота Генадзя Верацінскага

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.