A+ A A-


З’езд АГП пачынае працу

Оцените материал
(15 голосов)

XVII з’езд Аб’яднанай грамадзянскай партыі пачне сваю працу ў нядзелю, 17 ліпеня.


Плануецца прыезд на з’езд больш за 110 дэлегатаў, якія былі вылучаныя на партыйных канферэнцыях. Сярод іх – патэнцыйныя кандыдаты ў дэпутаты, чальцы іх каманд, а таксама рэгіянальныя лідэры.

На з’ездзе плануецца вылучыць каля 70 кандыдатаў у дэпутаты з усіх рэгіёнаў Беларусі. Фактычна гэта спіс Аб’яднанай грамадзянскай партыі і аб’яднаных дэмакратаў, бо ў спіс будуць інтэграваныя дэлегаты некаторых іншых палітычных арганізацый Беларусі. Таксама плануецца прыняцце перадвыбарчай платформы, якая будзе ўключаць у сябе праграму структурных рэформ “Мільён новых рабочых месцаў” , Антыкарупцыйную платформу, Нацыянальную платформу развіцця малога і сярэдняга бізнесу, а таксама Нацыянальную генрдэрную платформу.

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.