A+ A A-


Брэст: разам супраць карупцыі (фота)

Оцените материал
(15 голосов)

У рамках кампаніі «Не карупцыі!» у Брэсце ў рэдакцыі газеты «Брэсцкі кур'ер» прайшоў круглы стол, на якім абмеркавалі канцэпцыю Антыкарупцыйнай платформы.

Спікерамі круглага стала былі старшыня АГП Анатоль Лябедзька і дырэктар аналітычнага цэнтра «Стратэгія», эканаміст Леанід Заіка. Вялікую цікавасць да мерапрыемства праявілі журналісты рэгіянальных СМІ.

Прысутным была прэзентаваная канцэпцыя Антыкарупцыйнай платформы, адбылася дыскусія.

Вынікі круглага стала сайту ucpb.org падвёў лідэр АГП Анатоль Лябедзька:

«На этапе, калі рыхтуецца Антыкарупцыйная платформа, для нас вельмі важна заручыцца падтрымкай экспертаў і прадстаўнікоў масмедыя. Антыкарупцыйная платформа, задачы, якія вырашае кампанія супраць карупцыі, павінны мець як мага большы рэзананс у грамадстве. Мы хацелі б арганізаваць з дапамогай прэсы шырокае абмеркаванне гэтага дакумента, пачуць водгукі людзей. Думаю, што ўсе берасцейскія газеты распавядуць пра сённяшнюю падзею. Ёсць папярэдняя дамоўленасць, што мы і надалей будзем працягваць працаваць разам над тэмай карупцыі».

 

 

Апошнія навіны

Архіў навінаў

      

Design © WKN.BY | All rights reserved.