14 чэрвеня ў бабруйскім офісе АГП адбыўся справаздачна-выбарчы сход гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Абраны новы старшыня – Галiна Смiрнова. Яе намеснікамі сталі Алег Жалноў і Дзяніс Боршч.
Зацверджаны спіс дэлегатаў на абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю, абмеркаваныя планы працы гарадской арганізацыі на бліжэйшы перыяд.